IX военно-исторический фестиваль НАШ ГРУНВАЛЬД

Где: Дудутки, Минск

Дудутки

Когда: c 22 июля 2017 по 23 июля 2017

Время: 15:23

Традыцыйна, фестываль будзе прысвечаны ваеннай ды свецкай культуры, гісторыі нашых продкаў, а галоўнай падзеяй мерапрыемства стане рэканструкцыя самай маштабнай бітвы сярэдневяковай Еўропы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна ды саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (сучасная Беларусь) ды Каралеўства Польскага.

У тэатралізаванай рэканструкцыі эпізодаў легендарнай бітвы ў 2017 годзе прымуць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расіі ды краін Балтыі.

На працягу двух фестывальных дзён пройдуць рыцарскія турніры, адбудзецца турнір лучнікаў, масавыя бітвы — бугурты, «Бітва Двароў», відовішчныя конныя турніры па правілах XIV стагоддзя, маштабны канцэрт з удзелам лепшых фолк і рок калектываў Беларусі, Украіны ды іншых краін. Пройдуць майстар-класы па сярэдневяковых танцах ды рамёствах, будзе працаваць горад майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі.

ПАПЯРЭДНЯЯ ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВА:
22 ліпеня. *
10:40 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Прадстаўленне ваенна-гістарычных клубаў, удзельнікаў фэсту «Наш Грунвальд».
11.00-13:00 Бугурты (масавыя бойкі). «Захоп сцяга», штурм «Замка» і г.д.
12:00-20:00 Турнір лучнікаў (адборачны тур, першы, другі тур)
13:00-13:40 Турнір алебардыстаў
14:00 -15:00 Рыцарскі турнір.
15:00-16:30 Рэканструкцыя эпізоду Грунвальдскага пабоішча.
16:30-17:00 Бугурты (масавыя бойкі).
17:00-01:00 Канцэртная праграма з удзелам фолк і рок калектываў.

23 ліпеня. *
10:30-12:30 Турнір «Бітва Двароў»
12:30-13:30 Конны турнір
13:30-15:30 Бугурты (масавыя бойкі)
15:30-16:30 Фінал турніру лучнікаў
18:00 Афіцыйнае закрыццё фестывалю.

*у праграме магчымы змяненні.