II міжнародны купальскі фаер-фэст «СВЯТА СОНЦА»

Где: Пуховичский район, Минск

Пуховичский район

Когда: c 17 июня 2017 по 18 июня 2017

Время:

Другі міжнародны фолк-фэст «Свята Сонца» ў 2017 годзе будзе прысвечаны галоўнаму сімвалу Купалля — агню!

Фармат “Свята Сонца” аб’ядноўвае некалькі рознапланавых мерапрыемстваў у межах адной канцэпцыі: FireShow-фэст, падчас якога сваё майстэрства прадэманструюць каля 20 вогненных тэатраў з Беларусі ды іншых краін, open-air канцэрт, этна-пляцоўкі, абрадавая частка ды забаўляльныя блокі. Вялікая ўвага, як і раней, будзе надавацца традыцыям ды абрадам нацыянальнай беларускай культуры, святу Купалле ў прыватнасці.

Асноўная ідэя — адрадзіць старажытнае свята Купалле, прымеркаванае да дня летняга сонцастаяння, – часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. У абрадах гэтага беларускага свята цесна перапляліся старажытныя паганскія ды больш познія хрысціянскія традыцыі.

Дзе: Музейны комплекс «Дудуткі» (http://www.dudutki.by/)
Арганізатары: Экстрым Тэатр «Берсерк», Шоу-праект “Иллизиум”, Музейны комплекс “Дудуткі”.
Афіцыйныя старонкі: https://vk.com/sviata_sonca, http://svyata-sontsa.by/

 

Куда сходить сегодня, 24 апреля, Понедельник