Фестываль «Гальшанскі замак 2016»

Где: поселок Гольшаны, Ошмяны

поселок Гольшаны

Когда: 21 мая 2016

Время: 12:00

Стоимость: 100

Традыцыйны сярэдневечны фестываль «Гальшанскі замак — 2016» пройдзе ў суботу 21 мая. Гальшаны чакаюць…

гальшански замак

Праграма фестывалю «Гальшанскі замак 2016»

  • 12:00 – 23:00 Пляцоўка «Цэнтральная сцэна».
  • 12:00 Тэатралізаваны пралог “Фестываль вітае гасцей”
  • 12:30 Шоў-спектакль «Жылі-былі Гагылі…» вандроўнага тэатра “Вір” (г.Мінск).
  • 13:00 Выступленне музычнага калектыву «Скудрынка» (г.Ліда)
  • 17:00 Майстар-клас па сярэднявечных танцах (танцавальны калектыў “Soleil” і дуэт «ДЗІВАБОР» г. Мінск)
  • 18:00 Спектакль «Адвечная песня» (г.Мінск, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі).
  • 19:30 Узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю і пераможцаў турніраў.
  • 20:00 Канцэрт старадаўняй і сучаснай музыкі з удзелам гуртоў: «NEVRIDA», «Hardwood», «PAWA».
  • 22:30 Агнявое прадстаўленне “Живые огни”( г. Бранск).
  • 13:30-17:00 Пляцоўка “Рыцарскі стан”
    (прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых).
  • 13:30 — Конны турнір (стральба з лука, кіданне дрота на галопе, рубка мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, зшыбка на конях).
  • 14:30 — Турніры (рыцарскі турнір, турнір 5 на 5), бугурты (масавыя бітвы рыцараў).
  • 16:00- Тэатралізаванае коннае шоу «Под хоругвями Грюнвальда» (конна-спартыўны клуб “Залатая шпора” г. Мінск).
  • 16:30 -Турнір лучнікаў.

Пляцоўкі

Пляцоўка “Запрашаем у гульні”

  • рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» (г. Гродна);
  • майстар-класы па хадзьбе на старадаўніх хадулях (вандроўны тэатр «Вір» г. Мінск);
  • аквагрым з беларускімі арнаментамі;
  • малюнкі каляровым пяском з праектам «Чырвоны Замак»
  • шаржыст;
  • чаканка манет ;
  • паказальныя паядынкі беларускай шляхты з навучаннем усіх жадаючых;
  • кіданне баявых дроцікаў у саламяную мішэнь;
  • кіданне дзідаў, нажоў;
  • лучны цір.

Пляцоўка «Горад майстроў»

  • 11:00-20:00 (выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёну).

Дзіцячая пляцоўка

  • 11:00-20:00 (дзіцячыя атракцыёны).

Пляцоўка «Іпадром»

  • 11:00-20:00 (рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, катанне на конях).

Пляцоўка грамадскага харчавання

  • 11:00-22:00 (міні-кафэ, гандлёвыя кропкі).

Кошт квітка — 100 тыс. рублёў.