Фэст вясновага раўнадзенства 2016

Где: Re:Public, Минск

улица Притыцкого, 62к2

Когда: 20 марта 2016

Время: 17:00

Стоимость: 150

Купить билеты

20 сакавіка ў клубе «Re:public» адбудзецца штогадовы “ФЭСТ ВЯСНОВАГА РАЎНАДЗЕНСТВА 2016”, які па значнасці стаіць побач з такім вядомымі беларускімі фестывалямі, як «Купальскае Кола» і «Калядны Фэст».

Назва і час правядзення фестывалю бяруць свае вытокі з народнай традыцыі. Асаблівай пашанай у нашых продкаў карыстаўся той момант руху сонца, калі дзень раўняўся з ноччу і з гэтага часу пачынаў павялічвацца, святло пачынала перамагаць цемру, калі надыходзіў доўгачаканы перыяд пацяплення і абуджэння прыроды. Менавіта да дня вясновага раўнадзенства прымяркоўвалі пачатак новага года.

У гэтым годзе арганізатары вырашылі прысвяціць музычнае свята 20-годдзю існавання гурта ZNICH, які выступіць з новай праграмай і з’явіцца хэдлайнерам фэсту.

Святкаваць юбілей легендарнага гурта беларускай металічнай сцэны і гукаць вясну на «Фэсце вясновага раўнадзенства 2016» разам з вамі будуць TROLLWALD, OMUT, FOLCORE, ALFAR, РУТВІЦА.

фэст раунадзенства

Пачатак: 17.00. Квіткі можна набыць у любой касе KVITKI BY. Кошт: 150.000 — танцпляц; 200.000 — месца за столікам.

 

Тэлефон для даведак: +375 29 141 94 97.